Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

«Тыдзень лесу - 2019».

Дата: 20 апреля 2019 в 09:31
Автор: Шляпик А. Р.
330 просмотров

У Беларусі стартавала акцыя «Тыдзень лесу - 2019».  Галоўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя сярод насельніцтва беражлівых адносін  да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

 ДУА «Зарубская дзіцячы сад- сярэдняя школа Дубровенскага раёна» таксама прыняла ўдзел у акцыі. Актыў піянерскай дружыны імя А.Усава і ПА ГА БРСМ   распрацавалі план мерапрыемстваў. Сярод іх і конкурс малюнкаў “Зялёнае адзенне Беларусі”, і акцыя “Збяром макулатуру—зберажом лясы”, і фотаконкурс “Лес- наша багацце”.

Акцыя “Тыдзень лесу -2019” пачалася са святочнай лінейкі, госцем якой быў  начальнік  Дубровенскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Маркоўскі .АА. Ён расказаў дзецям аб неабходнасці берагчы нашы лясы, бо лес—гэта багацце нашай зямлі, напоўненае жыццём.

 У межах гэтай акцыі навучэнцы нашай школы паўдзельнічалі ў пасадцы елачак, каля возера ў аграгарадку зарубы. Пасадачны матэрыял быў прадастаўлены Кляноўскім лясгасам. А таксама намаганнямі навучэнцаў была ачышчана ад смецця тэрыторыя каля возера.

 Дадзеная акцыя  дала магчымасць дзецям бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі і працай ствараюцца і зберагаюцца нашы лясы, а самае галоўнае - унесці свой невялікі ўклад ва ўсеагульную дзяржаўную працу па зберажэнні лясоў Беларусі.

  Люблю, як лес шуміць зялёны,

Як птушкі трэлі там вядуць,

Я ў шаты гэтыя ўлюблёны—

Яны  і ў снах мяне завуць.

Завуць на смачны пачастунак,

З сунічным пахам і грыбным,

А лес чакае паратунку,

Ён ціха плача ў сне маім.

Длавайце ж, людзі, усе разам,

Вясёлай дружнай талакой

Памножым  гэтае багацце

Руплівай, чалавечаю рукой.

                            Шабуня В.В.

                

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.